РУС БЕЛ ENG

Неделя белорусского языка

Напярэдадні Тыдня роднай  мовы вучні  IX-XI разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры прынялі удзел у акцыі “Рэспубліканскі дыктант”,прымеркаваны Дню народнага адзінства.

 


У рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы дзяржаўнай установы “Сярэдняя школа № 4 г.Оршы” арганізаваны  і дзейнічаюць тэматычныя выставы “Мая родная мова” і “Знакамітыя землякі”,з якімі можна азнаёміцца,наведаўшы бібліятэку. Шануйце нашу  родную  мову! Размаўляйце на ёй, бо гэта мова-мова нашых славутых беларускіх пісьменнікаў:Якуба Коласа,Янкі Купалы,Максіма Багдановіча і нашага земляка Уладзіміра Караткевіча.

  


20 верасня 2022 актыўны ўдзел прынялі вучні нашай школы ў чэленджары “ Пажаданне роднай мове”.  Кожны клас  выказваў свае пажаданні сваёй роднай мове.  Хацелася ,каб яна жыла заўсёды ў вяках, квітнела, несмяротнасці, захапляла ўсіх сваёй меладычнасцю.

  

 


20 верасня 2022 года вучні нашай школы прынялі ўдзел у анлайн-КВІЗе "Льецца мова".

 


У рамках Тыдня роднай мовы 21 верасня вучні VI-х класаў паўдзельнічалі ў гастранамічным фэсце.

Дзяўчынкі прынялі у гэтым актыўны удзел, яны выступалі у ролі гаспадынь. А як вядома, беларускія гаспадыні вельмі гасцінныя і працавітыя. Вось і нашы гаспадынькі напяклі смачных аладак на дражджах. А потым разам з аднакласнікамі пачаставалі іх са смятанай і варэннем. Атрымалася смачна і прыгожа. Спрабавалі. Сцвярджаем. Усім было вельмі смачна.


Працягваем наша падарожжа.
Сёння,21.09.2022 года, мы зазірнулі ў групу і падоўжанага дня.Выхавальнік Лукашэвіч Галіна Іванаўна праводзіла з вучнямі квэст “Фальклор – душа народа”.У час гульні вучні не толькі выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, але і імкнуліся размаўляць на роднай беларускай мове. Таксама вучні ўспомнілі цяжкія і гераічныя старонкі нашай гісторыі.З ўдзячнасцю ўспомнілі людзей,якія загінулі,або былі цяжка паранены.

  


Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і пацалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на пряцягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне - найважнейшая этнічная прымета.

21 верасня вучні нашай школы наладзілі паказ адзення ў народным стылі "Будзь у трэндзе". Народнае адзенне - яркі здабытак нацыянальнай культуры Беларусі. Беларускі касцюм як раней, так і зараз добра ўпісваецца і ў інтэр'ер, і ў наш маляўнічы пейзаж. А моладзь ведае свае гістарычные карані.